поиск в каталоге

стрелочка У колерах вясёлкі

Дата и время:05.02.2023 - 19.03.2023 | Весь день
Место проведения:Библиотека № 18

Мастацкая галерэя “VILNIUS” бібліятэкі № 18 Дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Мінска” запрашае на адкрыццё фотавыставы гуртка “Пазітыў” “У колерах вясёлкі” па матывах санетаў Фёдара Ястраба.

Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Фёдара Ястраба.

Фёдар Ястраб (1953 – 2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца і таленавіты паэт.

За назву выставы ўзяты словы з санета Фёдара Ястраба, а за назвы фотаработ – радкі з санетаў. Фотаработы Міколы Лінніка, Уладзіміра Каўганава і Мікалая Савіцкага адлюстроўваюць прыгажосць розных куткоў роднай Беларусі. Яны дапоўнены санетамі Фёдара Ястраба, якія ўражваюць сваёй дасканаласцю, мовай і глыбінёй думкі.

Мікола Ліннік – беларускі фатограф, сябра Беларускага саюза журналістаў, кіраўнік фотагуртка “Пазітыў” Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска.

Уладімір Каўганаў і Мікалай Савіцкі – удзельнікі фотагуртка “Пазітыў” Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска.

У адкрыцці прымуць удзел аўтары фотаработ. Удзельнікі літаратурнага гуртка “ЛітЭра” Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска прачытаюць санеты Ф. Ястраба. Плануецца ўдзел у адкрыцці паэта Навума Гальпяровіча, аўтара прадмовы да першага тома санетаў Фёдара Ястраба, і Наталлі Шаранговіч, першага намесніка старшыні Беларускага саюза мастакоў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 8 лютага 2023 года а 17-ай гадзіне.

Уваход вольны.

 

Запись на мероприятие

Войдите, чтобы записаться на мероприятие