
Сачанка, Алесь. Едзем да бабулі ў вёску
У кнізе «Едзем да бабулі ў вёску» ў апавядальнай форме падаецца інфармацыя аб асаблівасцях жыцця беларусаў у вёсцы ў мінулым. Разам з героямі кнігі дзяўчынкай Паўлінкай і хлопчыкам Міхаськам чытач даведаецца аб традыцыйных занятках сялян, іх абрадах, прыладах працы, побыце, прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, раслінах і жывёлах, нацыянальных стравах, святах. Выданне дапоўнена цікавымі пытаннямі і заданнямі, творамі мастацкай літаратуры, каляровымі ілюстрацыямі, значэнне незнаёмых слоў больш падрабязна раскрыта ў тлумачальным слоўніку.