Сакральныя ўзгоркі Беларусі / [В. Ф. Вінакураў і інш. - Мінск: Беларуская навука, 2022. - 268 с.: іл.
ЦБ ЧЗ, ЦБ АБ, Ф1, Ф2, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС
У калектыўнай манаграфіі ўзгоркі Беларусі паказаны ў комплексным кантэксце: як прыродныя ландшафтныя аб’екты і як своеасаблівая этнакультурная прастора ў міфалагічнай і рытуальнай традыцыях. Абагульняецца інфармацыя пра каля тысячы сакральных пагоркаў, сабраная па гістарычнай, геалагічнай, краязнаўчай літаратуры, па архіўных даных, і ў час асабістых экспедыцый за апошнія дзесяцігоддзі. Разглядаюцца ўзвышшы, звязаныя з міфалагічнымі персанажамі, хрысціянскімі святымі, гістарычнымі асобамі і воінамі-чужынцамі, згадваюцца легенды пра скарбы і прывіды. Расказваецца пра ўзгоркі, дзе, паводле паданняў, «праваліўся храм». Асаблівая ўвага надаецца Святым і Лысым горам, якія шырока распаўсюджаны ў Беларусі.