
“Ад усяго сэрца, ад усёй душы”: дарчыя надпісы Якуба Коласа на кнігах
Каталог «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» — першая спроба навуковай сістэматызацыі дарчых надпісаў Якуба Коласа на кнігах. Выданне дазволіць забяспечыць навукоўцаў базай для далейшых даследаванняў у галіне літаратуразнаўства і коласазнаўства, паспрыяе папулярызацыі жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, дасць уяўленне аб матэрыялах, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.