Дудзюк, Зінаіда Іосіфаўна. Дом для адзінай: раман: [16+] / Зінаіда Дудзюк. - Мінск: Чатыры чвэрці, 2025. - 259 с. - (Сучасная проза).
ЦБ АБ, Ф1, Ф2, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС
Міхалка Дубровіч сустрэў Хрысціну і закахаўся з першага позірку. Вырашыў пабрацца з дзяўчынай, але яго маці Аксіння не хацела мець за нявестку сірату без пасагу. Тады маладыя пачалі жыць без блаславення бацькоў. Аксіння ж заклялася, што не пераступіць парог іхняй хаты. Аднак пасля нараджэння трэцяй унучкі ўсё ж змірылася, пайшла да сына. А на другі дзень здзейсніўся заклён…
Сям’і Міхалкі давялося перажыць яшчэ шмат выпрабаванняў у гады калектывізацыі, Другой сусветнай вайны і пасляваеннага ліхалецця. Дзеці выраслі, разляцеліся ў пошуках шчасця, але і над імі нязменна вісеў праклён…
Раман «Дом для адзінай» ― пра каханне і нянавісць, пра веру і здраду, пра барацьбу дабра са злом, пра здольнасць чалавека ратавацца ў самых невыносных умовах.