Творчая сустрэча
16.05.2024
15 мая ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для навучэнцаў медыцынскага і энэргетычнага каледжаў адбылася сустрэча з вядомым кінааператарам і рэжысерам Пятром Крывастаненкам.
Петр Васільевіч распавядаў для моладзі пра гісторыю беларускай кінаіндустрыі, у тым ліку, і пра кіно на ваенную тэматыку.
Фільм Крывастаненка “Яшчэ пра вайну” часта дэманструюць па тэлебачанню і ў кінатэатрах горада.
У навучэнцаў каледжаў было шмат пытанняў пра любымыя ваенныя фільмы госця, пра навінкі беларускага кіно, пра сакрэты аператарскага майстэрства.
Напрыканцы сустрэчы ўсім прысутным быў паказаны караткаметражны мастацкі фільм маладога рэжысера Л.Дуброўскай “Дзікія зверы свету”.
Гэты фільм пра ваеннае дзяцінства на тэрыторыі Беларусі і пра мары маленькіх жыхароў аб мірным паслеванным жыцці.
