поиск в каталоге

стрелочка Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы – 75!

admin30.09.2024

За 75 гадоў Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы прайшла вялікі і цікавы шлях. Лёс бібліятэкі, яе гісторыя, яе сённяшні дзень – гэта частка жыцця нашай краіны, нашага горада.

29 ліпеня 1949 года, было прынята Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных пра адкрыццё ў беларускай сталіцы гарадской публічнай бібліятэкі. У 1952 годзе бібліятэцы было прысвоена імя Янкі Купалы.

28 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы для віншавання з юбілеем і ўзнагароджанняў членаў калектыву бібліятэкі сабраліся прадстаўнікі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама; адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска; галіновага прафсаюза работнікаў культуры, прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, калегі расійскіх бібліятэк з Санкт-Пецярбурга, Уладзіміра і Пермі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, выдавецтва “Звязда”, Купалаўскага і Коласаўскага музеяў, сталічнага фотаклуба і многіх бібліятэк г.Мінска.

А якое ж свята без песні? Свае музычныя падарункі падрыхтавалі навучэнцы аддзялення “Інструменты народнага аркестра” установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі, удзельнікі Народнага хору “Бліскавіца” і Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, член Саюза музычных дзеячаў, саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, аўтар песень, артыст эстрады Уладзіслаў Качан!


 

Павіншаваць завіталі сябры з горада Уладзіміра.

Дырэктар дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры Уладзімірскай вобласці “Уладзіміраўская абласная бібліятэка для дзяцей і моладзі” Здобнікава Таццяна Аляксееўна і дырэктара дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры Уладзіміраўскай вобласці “Уладзіміраўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя М.Горкага” Брагіна Таццяна Васільеўна.

Яшчэ адна дэлегацыя з Расіі: горад Пермь. Дырэктар муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры горада Пермі “Аб’яднанне муніцыпальных бібліятэк” Хаерзаманава Святлана Мікалаеўна, намеснік дырэктара муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры горада Пермі “Аб’яднанне муніцыпальных бібліятэк” Сіроціна Кацярына Сяргееўна і бібліятэкар Цэнтральнай дзіцячай мадэльнай бібліятэкі ім. У.І.Вараб’ёва муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры горада Пермі “Аб’яднанне муніцыпальных бібліятэк” Хорашэва Ніна Яўгенаўна.


Дзейнасць бібліятэкі немагчыма без наяўнасці ў ёй кніг, асноўнага сродка, які робіць бібліятэку такой прывабнай для людзей. А кнігі, як вядома, ствараюць пісьменнікі. І дзе, як не ў бібліятэцы, можна пагутарыць з пісьменнікам, пазнаёміцца ​​з яго кнігай, атрымаць аўтограф.

На працягу 9-ці гадоў ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы дзейнічае Мінскі гарадскі тэатр паэзіі, які быў заснаваны па ініцыятыве Старшыні Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхася Паўлавіча Пазнякова, які сёння таксама завітаў павіншаваць калектыў бібліятэкі.