поиск в каталоге

стрелочка Ішоў на вайну чалавек

admin09.12.2024

У снежні адзначаецца 90 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава. Уся творчасць пісьменніка — гэта філасофскія развагі над гістарычным вопытам беларускага народа, дзе выяўляецца духоўны стрыжань — ідэя нацыянальнага яднання. Народны пісьменнік Беларусі І. Чыгрынаў прадоўжыў справу Кузьмы Чорнага, І. Мележа, В. Быкава ў стварэнні народнага эпасу.  І. Чыгрынаў больш вядомы як пісьменнік-раманіст, які пераканаўча паказаў драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Ён напісаў пенталогію пра нялёгкія выпрабаванні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час, якая складаецца з наступных раманаў: «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996). За першыя два творы ў 1979 годзе аўтар быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя А. Фадзеева. Паводле трох раманаў у 1990 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёр Ігар Дабралюбаў зняў шматсерыйны тэлевізійны фільм «Плач перапёлкі».

Бібліятэка № 4 ім. М.В. Гогаля падрыхтавала да 90-годдзя з дня нараджэння І Чыгрынава і 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў літаратурную сустрэчу “Ішоў на вайну чалавек”.