З праменчыкаў святло
11.12.2025
6 снежня ў бібліятэцы № 11 прайшло адкрыццё творчай выставы карцін “З праменчыкаў святло”, аўтара члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Каленік Таццяны Рыгораўны. Выстава прысвечана Леаніду Міхайлавічу Лук’янцаву, аўтару вітражэй “Купалінка”, якія захаваліся толькі ў бібліятэцы № 11.
Падтрымалі і ўшанавалі памяць мастака члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: А. Легастаева, В. Норына, Л. Палеес, Г. Нупрэйчык, В.Шпакевіч і іншыя. Галіна Нупрэйчык прысвяціла свой верш мастаку “Папараць-кветка”. Да мерапрыемства далучылася літаратурнае аб’яднанне “Слова”. Музычным падарункам стала выступленне Алены Маслоўскай – музыканта і барда. Прысутныя спявалі песні, чыталі вершы. Добрая, утульная атмасфера не пакідала сустрэчу.


