поиск в каталоге

стрелочка

admin10.01.2023

Якія мы — беларусы? Свой адмысловы адказ на гэтае пытанне далі члены творчага аб`яднання “Рамантыкі залатой пары”, якое працуе пры бібліятэцы № 11. Днямі яны адсвяткавалі Ражаство Хрыстова і калядкі, чым яшчэ раз падцвердзілі: краіна жыве, калі жыве яе культура, гісторыя, калі гэтая спадчына перадаецца з пакалення ў пакаленне.

 Пачалося дзейства з праслаўлення Хрыста святочнымі пералівамі звонаў, песнапеннямі на беларускай, украінскай і рускай мовах. А потым штосьці стукнула-грукнула і з`явіліся калядоўшчыкі з пажаданнямі міру і дабрабыту. Заляцелі на святочны агеньчык цэлым дэсантам Баба Яга са сваімі сяброўкамі. “Брэменскія музыкі”, ў завіруху збіўшыся з дарогі, апынуліся ў зале і парадавалі ўсіх сваімі калядкамі. Спевы, жарты, танцы яшчэ доўга радавалі ўдзельнікаў мерапрыемства.