Турнір знаўцаў роднай мовы
21.02.2023
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэцы № 19 прайшла інтэлектуальная гульня “Турнір знаўцаў роднай мовы”.
Бібліятэкар прапанаваў ўдзельнікам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы. Падчас мерапрыемства каманды расшыфроўвалі беларускія прыказкі, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, працавалі з зашыфраваннымі фразеалагізмамі, апраналі ляльку ў адзенне, называя прадметы на беларускай мове.
Мерапрыемства садейнічала ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе. Таксама ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”.

