Міжнародны дзень роднай мовы
22.02.2023
21 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Л.М.Талстога адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Сапраўдны літаратурны ўрок для вучняў сярэдняй школы № 3 правёў вядомы пісьменнік, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Усе вершы ў гэты дзень былі прысвечаны роднай мове, краіне, пісьменніцкаму натхненню.
Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сувязі між душамі людзей, вышэйшыя сродкі інтэлектуальных зносін.
