Cустрэча з Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч
21.02.2023
21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі № 5 арганізавалі сустрэчу вучняў 7-8 класаў гімназіі № 24 з Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч.
Марыя Міхайлаўна – унучка знакамітых беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа і Янкі Маўра, старшыня дзіцячага фонду духоўнага і культурнага адраджэння “Сакавік”. Яна звярнула вагу вучняў на тое, што у мінулым годзе мы адзначалі 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа, а у гэтым годзе будзе адзначацца 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра. Марыя Міхайлаўна пазнаёміла вучняў з некаторымі фактамі біяграфіі Якуба Коласа, а больш падрабязна расказала пра жыццё і творчасць Янкі Маўра. Яе паведамленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.
Навучэнцы з цікавасцю і ўвагай слухалі Марыю Міхайлаўну Міцкевіч і вельмі актыўна прымалі ўдзел у літаратурнай віктарыне.

