Масленіцу сустракаем – у бібліятэку запрашаем
24.02.2023
У бібліятэцы № 15 імя Цёткі адбылася літаратурна-музычная сустрэча “Масленіцу сустракаем – у бібліятэку запрашаем”. Народная абраднасць Масленіцы звязана з адраджэннем пладаносных сіл зямлі. Асноўная накіраванасць абраднасці – провады зімы, жаданне хуткага прыходу вясны.
І сёння Масленіца застаецца адным з самых любімых народных святаў, што пацвярджаецца захапленнем чытачоў ад праведзенага ў бібліятэцы канцэрта. Фальклор, народныя песні, танцы напярэдадні вясны не пакінуюць абыякавым ніводнага беларуса!

