Зберагаючы традыцыі, глядзім у будучыню: Спадчына продкаў
18.04.2023
18 красавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася чарговая сустрэча ў межах культурна-асветніцкай праграмы “Зберагаючы традыцыі, глядзім у будучыню: Спадчына продкаў”.
Навукова-папулярную лекцыю па тэме “Старабеларуская рэлігійная пісьменнасць і яе роля ў духоўным выхаванні асобы” для вучняў гімназіі №23 і навучэнцаў ліцэя БДУ правялі супрацоўнікі аддела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Супрацоўнікі павіншавалі ўсіх прысутных з Вялікднём, Пасхай – галоўнай падзеяй царкоўнага календара, найстаражытнейшым і найважнейшым хрысціянскім святам. У гэты дзень вернікі адзначаюць уваскрэсенне Хрыста з мёртвых і перамогу жыцця над смерцю і злымі сіламі. Вялікдзень неаднаразова згадваецца ў Евангеллі. Таму размова ішла пра Евангелле, якое ў перакладзе з грэцкай мовы гучыць, як “добрая вестка”.
Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела распавяла пра лёсы Тураўскага, Полацкага, Аршанскага, Жыровіцкага Евангелля, а таксама пра Слуцкае Евангелле, якое з’яўляецца помнікам славянскай пісьменнасці XVI стагоддзя.
Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы раскрыла адметнасці Евангелля Васіля Цяпінскага. Асветнік надрукаваў двухмоўнае выданне, двумя калонкамі. І гэта быў першы пераклад на старабеларускую мову. І ўвогуле ўся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася Цяпінскім з патрыятычных пачуццяў да Радзімы. Пра сваё высокае прызначэнне служыць народу ён пісаў у рукапіснай прадмове да Евангелля.

