поиск в каталоге

стрелочка Шкодныя звычкі

admin27.04.2023

Здароўе – бясцэннае багацце і уменне яго захаваць залежыць ад самаго чалавека. 27 красавіка ў гарадской паліклініцы № 22 адбылася цікавая сустрэча супрацоўнікаў бібліятэкі № 11 і навучэнцаў сярэдняй школы № 43. Мерапрыемства,  прысвечанае шкодным звычкам, якія з’яўляюцца разбуральнікамі здароўя, праходзіла у незвычайнай форме. У ролі медыцынскага персаналу паспрабавалі сябе навучэнцы школы.

Шкодныя звычкі ёсць у кожнага чалавека. Нейкія з іх адносна безапасныя для здароўя, а другія – прамы шлях жыць непаўнацэнна і не вельмі доўга. Такія звычкі пагаршаюць якасць жыцця: залежнасць ад камп’ютэра ці смартфона, шкоднае харчаванне, прывычка не высыпацца, гульняманія, безкантрольнае ужыванне лекаў, курэнне і ужыванне алкагольных напояў. Аб усім гэтым вялі размову школьнікі, а супрацоўнікі паліклінікі іх дапаўнялі. Супрацоўнікі бібліятэкі зрабілі кароткі агляд літаратуры. Напрыканцы мерапрыемства зрабілі выснову – якой бы ні была сучасная медыцына, яна не можа пазбавіць кожнага ад хваробы, чалавек сам павінен з ранняга дзяцінства весці актыўны вобраз жыцця, займацца спортам і захоўваць правілы асабістай гігіены.