поиск в каталоге

стрелочка Часопіс “Маладосць”

admin10.05.2023

У красавіку 2023 года сваё сямідзесяцігоддзе адзначыў часопіс “Маладосць”, штомесячнае літаратурна-мастацкае і грамадска-палітычнае ілюстраванае выданне, якое на працягу ўсёй сваёй гісторыі было пляцоўкай, якая аб’ядноўвала маладых паэтаў і пісьменнікаў, літаратараў і публіцыстаў, перакладчыкаў і крытыкаў. Гэтую функцыю часопіс выконвае і сёння, ён дае магчымасць маладым пісьменнікам увайсці ў літаратурнае жыццё.

10 мая ў бібліятэцы № 9 супрацоўнікі часопіса “Маладосць” правялі сустрэчу з курсантамі Акадэміі Міністэрства Унутраных Спраў. Галоўны рэдактар Вольга Станіславаўна Рацэвіч расказала пра гісторыю стварэння часопіса, метады працы з маладымі аўтарамі, рубрыкі і тэмы, якія раскрываюцца на старонках выдання.

Сваімі гісторыямі супрацоўніцтва з часопісам падзяліліся маладыя літаратары: Юлія Алейчанка, Ксенія Зарэцкая, Паліна Дваранская і Наталля Канстанцінава. Яны прачыталі свае вершы і ўрыўкі з празаічных твораў, распавялі пра свае творчыя планы. З цікавасцю слухалі курсанты эсэ пра родную Беларусь рэдактара аддзела прозы Аліны Анцытовіч. Прысутныя  змаглі не толькі пагартаць старонкі часопіса, але і задаць пытанні, якія іх цікавяць.