Аўтограф на памяць
25.01.2023
24 студзеня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбыўся творчы вечар “Аўтограф на памяць” вядомага беларускага пісьменніка, які прыняты ў творчыя саюзы і Беларусі, і Расіі, аўтара амаль 50 кніг Сяргея Аляксандравіча Трахімёнка.
Мерапрыемства пачалося са знаёмства з відэафільмам, дзе знакаміты госць прадстаўлены ў розных выявах. Творчы шлях пісьменніка да чытача быў вельмі цікавы. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі, уражаннямі. Расказаў пра тое, што натхняла яго на літаратурную працу, зачытаў фрагменты некаторых сваіх твораў, расказаў пра гісторыю іх стварэння.
Сяргей Аляксандравіч не толькі таленавіты літаратар, але і выдатны музыкант. У яго выкананні пад гітару прагучалі песні на вершы як вядомых, так і маладых паэтаў. Уражаныя слухачы літаральна “закідалі” знакамітага госця сваімі пытаннямі, на якія той з задавальненнем і ўдзячнасцю адказаў. На памяць аб сустрэчы аўтар падараваў бібліятэцы некалькі сваіх кніг з аўтографам.
