поиск в каталоге

стрелочка А осень дана как судьба…

admin04.11.2023

3 лістапада ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся вялікі канцэрт у рамках праекта “Все барды в гости к нам”. Канцэрт Зоі Курак і Аляксея Верам’ёва “А осень дана как судьба…”. Гэтыя таленавітыя музыканты не першы раз выступаюць у бібліятэцы, і кожны раз з вялікім поспехам.

Дзіўны і незабыўны тэмбр З.Курак не пакідае абыякавым нікога з тых, хто чуў песні ў яе выкананні. Спявачка з поспехам магла б выконваць эстрадныя кампазіцыі ці джаз, але яна аддала перавагу аўтарскай песні. Выканаўца не з’яўляецца аўтарам прадстаўленых твораў, але падае іх слухачам, пражывая песню так, быццам пісала яе сама. Зоя добра ведае песенны матэрыял, падбірае ў свой рэпертуар розныя песні не толькі знакамітых аўтараў, але і малавядомых творцаў. Другі ўдзельнік канцэрта- Аляксей Верам’ёў. (Масква).Спявак у 2010 годзе стаў лаўрэатам 25-га Маскоўскага конкурса аўтарскай песні ў намінацыі “Выканаўца”, а ў 2011 лаўрэатам фестывалю “Эхо” у Санкт-Пецярбургу. Рэпертуар – песні розных аўтараў:В.Беркоўскага, Ю.Візбара, Я.Клячкіна, А.Казлоўскага, М.Качаткова, Ю.Лорэса, Ш.Хусаінава і іншых.Асабістая інтанацыя, якая адчыняе ўсю глыбіню сэнса песні плюс неардынарны гітарны акампанемент, вось што характарызуе Аляксея.

Спевакі выконвалі і цудоўныя песні разам. Гэта творы на вершы Ю.Морыц, Г.Васільева, А.Івашчанкі на музыку Б.Акуджавы, С.Нікіціна, А.Крупа і іншых.

Вечарына адбылася доўгай, з антрактам. Гэта было свята для тых, хто цэніць эстэтыку жывога гучання і паэтычнага слова.