А пачнем мы казку так
09.08.2022
9 жніўня ў бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа для вучняў сярэдняй школы №118 адбылася гадзіна чытання, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Дзеці з задавальненнем чыталі са сцэны любімыя вершы знакамітага класіка, адказвалі на пытанні па яго паэме “Міхасевы прыгоды”. Спадзяемся, што юныя чытачы ўзбагаціліся новымі ведамі, новымі ўражаннямі аб творчасці паэта.
