Ад матчынай ласкі крылаты…
30.10.2023
28 лістапада ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбылася сустрэча бібліятэкараў сярэдніх школ Фрунзенскага раёна сталіцы з літаратарам, перакладчыкам, мовазнаўцам, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаілам Паўлавічам Пазняковым.
Размова ішла пра самае дарагое, самае каштоўнае ў жыцці кожнага чалавека – пра Маму, Радзіму, пра той куточак зямлі, дзе нарадзіліся, адкуль пайшлі ў самастойнае жыццё. Гучалі ўрыўкі з кніг М.П. Пазнякова “Матуля”, “Заброддзе”. Міхаіл Паўлавіч прадставіў прысутным сваю новую кнігу “Голас”.
Музычныя творы ў выкананні выкладчыкаў музычнай школы мастацтваў № 5 Фрунзенскага раёна, вершы, прысвечаныя маці, малой радзіме, якія чытаў сам аўтар, стварылі непаўторную атмасферу дабрыні і пяшчоты.

