Адбыўся цудоўны канцэрт
13.09.2025
13 верасня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся цудоўны канцэрт, прысвечаны некалькім святам. У верасні мы адзначаем Дзень ведаў, Дзень нашага любімага горада Мінска і Дзень бібліятэк. Як заўсёды мы запрасілі нашых добрых сяброў і суседзяў ДМШМ № 18 г.Мінска з праграмай, падрыхтаванай менавіта для гэтых падзей. Перад слухачамі бібліятэкі выступілі выкладчыкі і навучэнцы струнна-смычковага аддзялення музычнай школы. У зале панавала класіка, цудоўная, непаўторная, меладычная..Шастаковіч, Карэллі, Чайкоўскі, Цфасман, беларускія кампазітары – Лучанок, Смолькі, Глебаў. Алоўнікаў, Семеняка…і іншыя творцы. Сапраўднае свята падаравалі нам усім нашы сябры. Мы ўрачыста адкрылі новы восеньскі



