поиск в каталоге

стрелочка Адчуць паэзію ў сябе…

admin23.10.2025

     Восень – цудоўная пара для размовы з цікавымі людзьмі, для разважанняў. І рабіць гэта лепей у кампаніі творцаў.

23 кастрычніка бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча запрасіла навучэнцаў 11 класаў сярэдняй школы № 136 на незвычайны ўрок беларускай літаратуры “Адчуць паэзію ў сябе…”  На сустрэчу з вучнямі прышлі намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, паэт, перакладчык Рагнед Малахоўскі і рэжысёр цэтра студэнтскай творчасці БДПУ імя М. Танка, кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна. У іх выкананні гучалі вершы і песні на творы беларускіх пісьменнікаў. Паэзія натхніла на ўласную творчасць і вучняў 11-га тэатральнага класа. Яны праспявалі дзве песні на вершы класікаў беларускай літаратуры. Госці сустрэчы заклікалі моладзь любіць і чытаць родную літаратуру.