“Адгадайце без падказкі, хто героі гэтай казкі”
28.06.2022
13 чэрвеня бібліятэка № 11 сустракала вучняў сярэдніх школ № 117 і № 124, іх чакала вясёлае падарожжа па старонках цікавых дзіцячых кніг “Адгадайце без падказкі, хто героі гэтай казкі”.
Бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей пазнавальныя віктарыны па творах любімых дзіцячых пісьменнікаў. Дзеці з захапленнем расказвалі пра свае любімыя кнігі. Усе разам узгадвалі герояў з твораў беларускіх пісьменнікаў.
Вельмі спадабалася дзецям чытаць беларускія казкі і вершы. У ходзе мерапрыемства дзеці з задавальненнем і азартам гулялі ў розныя гульні. Многія запісаліся ў бібліятэку, каб чытаць цікавыя дзіцячыя кнігі.
