“Ах, эти девушки!”
28.06.2022
15 чэрвеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся цудоўны лірычны канцэрт “Ах, эти девушки!”.
Сапраўднае натхненне прысутным падараваў вакальна-эстрадны калектыў Дома культуры Мінскага трактарнага завода “Аір” пад кіраўніцтвам Аксаны Хайнацкай.
Прыгожыя дзяўчаты, папулярныя эстрадныя песні 80-90-х гадоў, сучасныя шлягеры. У перапынках вакалісткі распавядалі, калі і як нарадзіўся калектыў, чаму мае такую назву, як жыве ў сучасных умовах. Гучалі любімыя песні – “Родныя места” Ю.Антонава, “Желаю” А.Ваенгі, “Синие дали”, ”Танец на барабане”, ”Ча-ча-ча”, розныя папуры з песен.
Свае асабістыя песні “Две души” і Эхо” прадставіла мастацкі кіраўнік А.Хайнацкая. Па песне “Эхо” сняты відэакліп, які размешчаны ў інтэрнеце. Асобныя апладысменты атрымала знакамітая песня Ю.Візбара “Военные фотографии” за кранальны сэнс і выдатнае выкананне. Добры настрой і цудоўныя эмоціі панавалі ў зале, доўгі час пасля канцэрта слухачы размаўлялі з артыстамі.

