Андрэй Мрый — яго святло і яго цень
04.10.2023
4 кастрычніка прайшло мерапрыемства для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта “Андрэй Мрый — яго святло і яго цень”. Бібліятэкар пазнаёміла студэнтаў з творчасцю Андрэя Мрыя, прадставіла мультымедыйную прэзентацыю пра найбольш вядомы твор – сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя». Правяла апытанне-разважанне сярод прысутных прыводзячы цытаты з рамана, таксама студэнты паразважалі чаму Андрэй Мрый узяў сабе такі псеўданім.
На мерапрыемстве былі прадстаўлены матэрыялы і пра жыццёвы шлях пісьменніка: «Дакумент з жыцця» А. Казлова, «А. Мрый: вытокі вопыту» В. Назарава, «Андрэй Мрый, яго свет і яго цень — дзіўнае стварэнне Самсона Самасуя» П. Васючэнка.

