«Андрэйкава лета»
12.07.2022
6 ліпеня ў бібліятэцы № 7 адбылася прэзентацыя новай кнігі знакамітай беларускай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Іны Фраловай “Андрэйкава лета”.
У гэтым мерапрыемствы прынялі актыўны удзел вучні сярэдняй школы № 134. Іна Мікалаеўна не толькі пазнаёміла школьнікаў са сваім новым творам. Яна правяла актыўную гаворку з дзецьмі, задавала пытанні, загадвала загадкі. А таксама прапанавала артыстычна, з выразам, прачытаць вершы з іншых сваіх кніг. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы ад Саюза пісьменнікаў.
