поиск в каталоге

стрелочка Бачу Беларусь такой

admin01.10.2024

28 верасня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося адкрыццё фотавыставы сучаснага фатографа, педагога Палаца дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска Марыны Баграцовай “Бачу Беларусь такой”. Гэта ўжо трэцці сумесны праект бібліятэкі з палацам “Золак”. М.Баграцова прафесійны фатограф, лаўрэат шматлікіх конкурсаў і выставак, яе працы ўпрыгожваюць памяшканні бібліятэк, кінатэатраў і галерэй нашага горада. Таксама яна з’яўляецца педагогам па фатаграфіі палаца “Золак”, творы яе вучняў таксама  экспаніруюцца ў сумесных выставах і мерапрыемствах. Выстава “Бачу Беларусь такой” прысвечана нашай роднай краіне. Прырода Беларусі зачароўвае. Жывапісныя раўніны, найчыстыя галубые азёры, звілістыя рэкі, лясы і балоты сталі аб’ектамі для творчасці шматлікіх кампазітараў, паэтаў, мастакоў і фатографаў. Тэма прыроды актуальна заўсёды, яе краса ў любы час года і любое надвор’е аказваюць на людзей чароўнае і лячэбнае ўздзеянне. Гукі прыроды цудоўныя – шолах травы, спевы птушак, шоргат хістаючых дрэў , гэта прыродны аркестр. Вось і фатограф М.Баграцова для асалоды вачэй прапануе нам убачыць прыгажосць беларускіх краявідаў, як спалучаюцца тоны, фарбы і адценні. На выставе прадстаўлены цудоўныя пейзажныя фотаработы нашай Беларусі, нашы рэкі – Днепр, Сож, Мухавец, Неман. Шмат фатаграфій адлюстроўваюць кветкі і казуркі краіны.

Выстава будзе экспаніравацца да 30 лістапада.

На адкрыцці адбыўся цудоўны канцэрт А.Талкачова і А.Міронавай. Гэта таксама былі любімые песні пра каханне, сяброўства і родную зямлю. На мерапрыемствы прысутнічалі вучні і выпускнікі фатаграфічнага аб’яднання палаца “Золак”. М.Баграцова распавяла дзе і калі здымала свае работы, як зрабіць якаснае фота і колькі часу патрэбна, каб атрымаўся сапраўдны здымак.