Беларусь – краіна-мара
21.02.2023
Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Яго галоўная мэта – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
21 лютага 2023 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ладзіў Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. Супрацоўнікі бібліятэкі № 17 віншавалі ўсіх чытачоў са святам, і таксама далучыліся да напісання дыктоўкі, каб праверыць свае веды. Дыктоўка пад назвай: “Беларусь – краіна-мара”, была прысвечана Году міра і стварэння.
Мы заклікаем усіх карыстацца роднай мовай на працы, у краме, у гатэлі, на вуліцы. Хай беларускае слова гучыць нязмушана і лёгка. Запрашай, вітай, частуй па-беларуску!

