Беларусь – маё натхненне, любы край, зямля дзядоў
09.07.2026
Галоўнаму святу беларускай дзяржаўнасці Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь была прысвечана святочная літаратурна – музычная гасцёўня, “Беларусь – маё натхненне, любы край, зямля дзядоў”, якая адбылася 1 ліпеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Беларускі народ – гераічны народ, удзячны народ. Мы свята і беражліва захоўваем у сваіх сэрцах памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, памятаем яе герояў, тых, хто абараніў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Цікавую святочную літаратурна-музычную праграму “Аб агнях-пажарышчах, аб сябрах-таварышах: вершы і песні вайны і Вялікай Перамогі” падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з музыкамі і салістамі ансамбля свецкай і духоўнай музыкі “Тэ Дэум”.
Нашы госці з Кітайскай Народнай рэспублікі, студэнты БДУКІ, таксама павіншавалі ўсіх са святам. У іх выкананні на кітайскай мове прагучалі прыгожыя вакальныя творы.
Аўтар музыкі і слоў Фёдар Дудко выканаў свае выдатныя песні, прысвечаныя роднай Беларусі: «Песнь моя Беларусь», «С днем рождения, страна!», «Помнит Беларусь».



