Беларусь, моя дорогая!
17.02.2025
…Ты – матуля мая, Беларусь.
Мая хата ніколі не з краю,
Узрастае клапот тваіх груз,
Я таксам плячо падстаўляю.
І люблю цябе ўсё гарачэй,
Гэтак, што прамаўчаць немагчыма,
Ты прабач, не магу я цішэй,
Калі ў сэрцы святое – Радзіма.
Міхась Пазнякоў
11 лютага ў бібліятэцы №22 адбылася музычна-паэтычная гасцёўня “Беларусь, моя дорогая!” з удзелам музычнага ансамбля народнай песні «Бриляночки» з Дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г.Мінска”.
“Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы – бедны чалавек”, “Чалавек з зямлёй зрастаецца, як дрэва: ссячы дрэўца – засохне, адбяры ў чалавека зямлю – згіне”, – так лічылі нашы класікі Якуб Колас і Янка Купала. Сёння Беларусь моцная краіна са сваёй бясцэннай нацыянальнай культурай, працавітымі людзьмі, багатай прыродай. Наша краіна ўтрымлівае лідэрства ў шмат якіх галінах дзейнасці, у тым, у чым іншыя сучасныя дзяржавы не могуць пахваліцца. Мы з гонарам можам сказаць, што наша радзіма Беларусь – самая прыгожая, самая добрая, самая лепшая краіна, якую толькі можна сабе ўявіць. Трэба любіць свой край, паважаць людзей, што тут жывуць, і, канечне, шанаваць родную мову. Што можа зрабіць беларус для сваёй мовы? Толькі адно – размаўляць на ёй! Альбо спяваць! На працягу вечарыны гучалі беларускія песні: “Купалінка”, “Колькі ў небе зор”, “Хлеб ды соль” і інш., а таксама і вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў: “Беларусі” Міхася Пазнякова, “Край мой” Генадзія Бураўкіна і інш.

