поиск в каталоге

стрелочка Беларусь – тэрыторыя міру, дабра і любові

admin14.11.2023

Беларусь – тэрыторыя міру, дабра і любові. Гэтымі словамі пачалася 14 лістапада літаратурна-музычная гасцёўня ў бібліятэцы № 11. Мы – беларусы. Важна памятаць пра гэта, адчуваць сваю годнасць і імкнуцца зрабіць жыццё вартым спрадвечных народных мар. З глыбіні стагоддзяў перададзены нам такія залацінкі беларускага нацыянальнага характару, як стойкасць, імкненне да свабоды і роўнасці, да гераічнага подзвігу і мірнай працы. Удзельнікі мерапрыемства гаварылі аб знакамітых беларусах, аб дасягненнях дзяржавы ў розных сферах жыцця. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Шпакевіч і чытачка бібліятэкі Людміла Якубоўская дыкламавалі свае вершы, прысвечаныя Беларусі. Цікавая прэзентацыя “Мы – беларусы” дапоўніла змястоўную размову. Прыўзняты настрой падтрымаў вакальны ансамбль “Карункі”, падараваўшы прысутным вянок цудоўных песен.