Беларусь, якую мы любім
04.07.2022
2 ліпеня 2022 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перад Цэнтральнай бібліятэкай імя Янкі Купалы была разгорнута святочная пазнавальна-гульнявая пляцоўка “БЕЛАРУСЬ, ЯКУЮ МЫ ЛЮБІМ”.
На пляцоўцы былі размешчаны кніжныя выставы-панарамы. На выставе “Жывуць традыцыі – квітнее зямля” былі прадстаўлены маляўнічыя альбомы, навукова-папулярныя выданні, якія знаёмяць з гістарычнымі падзеямі, выдатнымі асобамі, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі, мастацкімі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь.
Хлапчукі і дзяўчынкі, якія прыйшлі на гульнявую пляцоўку з захапленнем знаёміліся з цыклам кніжных выстаў “Чытаем. Здзіўляемся. Робім адкрыцці”, “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.
Карыстальнікі бібліятэкі, жыхары Савецкага раёна і сталіцы разам са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных мерапрыемствах: разгадвалі віктарыны “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”, “Мінск спартыўны”, “Падарожжа за сакрэтамі здароўя”, “Што мы ведаем пра раён, у якім жывём?”, прайшлі ўсе этапы квэст-гульні “Мінск. Што? Дзе? Калі?”.
Для самых маленькіх працаваў ПАЛЬЧЫКАВЫ ТЭАТР. Таксама была арганізавана зона буккросінгу, якая выклікала вялікую цікавасць.


