“Беларусь з Купалам назаўжды”
27.07.2022
Янка Купала — песняр беларускага народа, класік беларускай і сусветнай літаратуры, мастак-творца, стваральнік вобразаў, у якіх рэальнасць ператваралася ў непаўторнасць рамантычнай прыгажосці.
Да 140-гадовага юбілею Песняра мы ўзгадалі веды пра яго жыццё, творчасць і літаратурную спадчыну, запрасіўшы ўсіх на літаратурную кампазіцыю “Беларусь з Купалам назаўжды”.
На пачатку сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі дакрануліся да малавядомых старонак біяграфіі Янкі Купалы, прадэкламавалі найбольш вядомыя купалаўскія вершы. Да прагляду быў прапанаваны дакументальны фiльм аб жыцці паэта.
Кульмінацыяй мерапрыемства сталі песні “Малітва”, “Спадчына” на словы Я.Купалы ў выкананні Гарбузавай Людмілы і Новіка Аляксея. Мерапрыемства завяршылася яркім выступленнем танцавальнага калектыва “Серпантын”.


