поиск в каталоге

стрелочка Беларускія летапісы і хронікі

admin30.03.2023

30 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася чарговая сустрэча ў межах культурна-асветніцкай праграмы “Зберагаючы традыцыі, глядзім у будучыню: Спадчына продкаў”.

Навукова-папулярную лекцыю па тэме “Беларускія летапісы і хронікі” для навучэнцаў філіяла БДЭУ “Мінскі гандлёвы каледж” правяла Мароз Валянціна Канстанцінаўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай і замежных моў Акадэміі МУС РБ, вядучы навуковы супрацоўнік аддела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

Летапісы і хронікі – жывыя сведкі далёкіх эпох, крыніца пазнання далёкай мінуўшчыны, якія дапамагаюць наблізіць да нас незвычайны свет нашых продкаў, свет значных падзей, мужных герояў, дапамагаюць лепш спазнаць саміх сябе і глыбей усвядоміць сваю нацыянальную адметнасць.