поиск в каталоге

стрелочка Беларускія традыцыі. Ад продкаў – да нашчадкаў

admin27.02.2025

У беларусаў ёсць вельмі добрыя традыцыі: дапамагаць немаёмым, адзінокім і хворым, падтрымліваць сяброўскія адносіны з суседзямі, выступаць у ролі міратворцаў, рабіць усё магчымае для распаўсюджвання ведаў, асветы, навукі і культуры, і, галоўнае, рабіць месца, дзе жывешь, больш прыгожым, утульным, добраўпарадкаваным. Так рабілі нашы продкі на працягу шматлікіх стагоддзяў і так, на іх прыкладзе, робім і мы, сучаснікі, каб наша Беларусь была самым лепшым куточкам ў свеце.

Аб гэтым распавядалася падчас інфармацыйнай гадзіны “Беларускія традыцыі. Ад продкаў – да нашчадкаў”, якая была арганізавана бібліятэкай № 4 імя М.В. Гогаля  да Году ўпарадкавання для наведвальнікаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна. Удзельнікам сустрэчы была прапанавана мультымедыйная прызентація і знаёмства з кнігамі.