Белая Русь – мая краіна
13.04.2023
Красуй у прасторы вясновым,
Радзімая сэрцу зямля.
Сагрэтая сонцам і словам
Краіна-матуля мая.
Усе мы, кожны па-свойму, любiм нашу краiну, нашу цудоўную Радзiму. Усе мы змалку адчуваем яе матчыну ласку, матчыну ўвагу. Усе мы хочам, каб наша Радзiма была магутнай i шчаслiвай, каб яна жыла ў мiры і дружбе з народамi ўсяго свету.
У бібліятэцы № 6 прайшла патрыятычная гадзіна “Белая Русь – мая краіна” для вучняў 4 “А” класа сярэдняй школы № 22. Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў пра Беларусь і здзейснілі віртуальную экскурсію па знакамітых славутасцях краіны.
