“Бібліяноч-2023” “Книга. Музыка. Театр”
21.04.2023
21 красавіка бібліятэка № 13 прыняла ўдзел у міжнароднай акцыі “Бібліяноч-2023”. Тэма мерапрыемства – “Книга. Музыка. Театр”. Былі прадугледжаны шматлікія цікавосткі як для дарослых, так і для дзяцей. Яны адбываліся адначасова на розных пляцоўках.
Праграма для дарослых чытачоў пачалася сустрэчай з вядомым беларускім пісьменнікам Віктарам Шніпам. Віктар Анатольевіч узгадаў цікавыя моманты сваёй біяграфіі, пазнаёміў з новай кнігай “Заўтра была адліга – 3”, распавёў пра знаёмства с цікавымі асобамі, з якімі сустракаўся на сваім творчым шляху. Жадаючыя змаглі атрымаць аўтограф пісьменніка.

Цудоўны настрой стварыла музычная кампазіцыя калектыва навучэнцаў і выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтва № 18. Прысутныя пачулі папулярныя класічныя творы ў выкананні музыкантаў. Усе выступы суправаджаліся моцнымі апладысментамі.

Тэатральную старонку адкрыў калектыў народнага тэатра эстрадных мініяцюр “Карусель” Дома культуры МТЗ. Выступ самадзейных артыстаў стаў сапраўдным падарункам аматарам тэатральный творчасці. Сцэнкі і мініяцюры былі выкананы з вялікім майстэрствам і гумарам.

З задавальненнем паўдзельнічалі чытачы ў інтэрактыўнай музычнай праграме “Споёмте, друзья”. Выдатны музыкант Антоній Літоўка хутка знайшоў агульную мову з аўдыторыяй і прысутныя пад яго цудоўны акампанемент спявалі вядомыя песні. А напрыканцы самыя стойкія ўдзельнікі свята сталі ў карагод.
Дзіцячая праграма адрознівалася цікавасцю і разнастайнасцю. Нечакана многа людзей вырашылі прыняць удзел у майстар-класе па арыгамі “Белый голубь мира”, які правяла майстар Марыя Алегаўна Апанасенка. Цікава тое, што зрабіць сваімі рукамі сімвал міру вырашылі не толькі дзеці, але і дарослыя чытачы бібліятэкі.

Самыя юныя чытачы бібліятэкі з захапленнем успрынялі выступ тэатральнага калектыва “Арлекин” (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Палац дзяцей і моладзі “Золак””), кіраўнік Казакова Кацярына. Спачатку дзеці паглядзелі ўрыўкі з розных спектакляў, а потым удзельнічалі ў гульнёвай праграме.
Эстафету ў тэатральнай студыі “Арлекин” узяў лялечны тэатр “Маладзічок”, які прадставіў спектакль “Коза-дереза”. Прадоўжыў праграму конкурс “Мы шукаем таленты”, дзе дзеці мелі магчымасць атрымаць невялікі падарунак за свой творчы выступ. Затым дзеці паспрабавалі стаць артыстамі, кожны выбраў сабе ляльку, і ўжо разам з Рэгінай Багамолавай склалі новую казку.

Свята спадабалася ўсім – і дарослым, і дзецям.