поиск в каталоге

стрелочка Будуць вечна сады расцвітаць

admin24.08.2022

   “Без чалавечнасці не будзе і вечнасці”

П.Панчанка

23 жніўня спаўняецца 105-год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.  Яго паэзія, непаўторная і глыбока нацыянальная, назаўжды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.

У гэты святочны дзень бібліятэка № 7 імя Якуба Коласа запрасіла ўсіх на літаратурную гадзіну далучэння да паэзіі Пімена Панчанкі “Будуць вечна сады расцвітаць”.

Слухачы даведаліся пра творчы шлях паэта, пра цікавыя факты з яго жыцця.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі непаўторныя паэтычныя радкі вершаў Пімена Панчанкі.

Бард, аўтар і выканаўца Аляксей Новікаў прапанаваў увазе слухачоў музычнае прысвячэнне таленавітаму пісьменніку “Жыццёвы звон паэта”.

Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы “Шырокі свет народнага паэта”, якая адлюстравала яго творчы светапогляд і дапамагла зразумець яго паэтычнае крэда.