поиск в каталоге

стрелочка Булат Акуджава

admin10.05.2024

7 мая ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося вельмі вялікае мерапрыемства. Больш за 100 чалавек прыйшлі на канцэрт, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння паэта, пісьменніка, папулярнага барда Булата Акуджавы і Дню Перамогі. Менавіта 9 мая, у дзень Перамогі , толькі ў 1924 годзе нарадзіўся будучы музыка. Таму і пачаўся канцэрт з самых папулярных песен пра вайну – “Бери шинель, пошли домой”, “Простите пехоте”, “Десятый наш десантный батальон”, “До свидания,мальчики”. Нарадзіўся  Б.Акуджава ў Маскве ў 1924 году, памёр у Францыі ў 1997 годзе. Паміж двумя гэтымі датамі  – вучоба ў Тіфлісе,растрэл бацькі, спасылка ў лагер маці, праца на заводзе , служба мінамётчыкам у вайну, раненне, вучоба ва ўніверсітэте ў Тбілісі, праца настаўнікам, вяртанне ў Маскву і пастаянна нарастаючы поспех яго песен (выступаў з канцэртамі самастойна, шмат пісаў для кіно), актыўная літаратурная дзейнасць (паэзія, проза і пераклады), некалькі ролей у кіно і шматлікія гастролі. У рэпертуары Б.Акуджавы больш за 200 песен. Адна з самых папулярных песен – “Нам нужна одна победа” напісана для фільма А.Смірнова “Белорусский вокзал”, спецыяльна для фільма “Белое солнце пустыни” створана песня “Ваше благородие, госпожа удача”, вельмі любяць сухачы розных пакаленняў песні “Виноградную косточку в землю зарою” і “Молитва”. Падчас мерапрыемства прагучалі таксама песні “Живописцы”, “Арбат”, “На фоне Пушкина”,”Союз друзей”, “О Володе Высоцком”, “Что такое душа”, “Надежды маленький оркестрик” і іншыя. Да канцэрта былі падрыхтаваны выставы пласцінак, дыскаў і літаратурных твораў, дэмастраваліся фотаздымкі і ўрыўкі з мастацкіх і дакументальных кінастужак.Такія канцэрты- сапраўдная з’ява ў нашай працы.