Чалавек нараджаецца для добрых спраў
03.11.2023
3 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі № 21 для выхаванцаў дзіцячага сада № 557 правялі хвілінкі дабрыні “Чалавек нараджаецца для добрых спраў”. Прымаючы актыўны ўдзел у мерапрыемстве, дзеці разважалі: што такое дабро, які чалавек добры, якія ўчынкі яго ўпрыгожваюць і чаму з кожным днём на зямлі дабра становіцца ўсё менш і менш.
Потым ўспомнілі прыказкі пра дабро, разгадалі розныя сітуацыі. Спадзяемся, што дзякуючы мерапрыемству, у сэрцах хлопчыкаў і дзяўчынак стане крыху больш кахання, дабрыні і ўзаемаразумення.
