поиск в каталоге

стрелочка Чароўнае свята Каляд

admin19.12.2022

Ой, ладачкі – ладкі –
Святкуем Калядкі!

Артур Вольскі

Каляды – адно з самых паэтычных і старажытных святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі.

Шумна і весела прайшла 19 снежня калядная сустрэча ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча.  Да навучэнцаў гімназіі № 27 завіталі студэнты фальклорнага гурта “Этнасуполка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам дацэнта факультэта этнаграфіі Пладуновай Т. А.

Усе разам весяліліся, гулялі ў розныя гульні. Глядачоў парадавалі калядныя песні, танцы і жартоўныя святочныя рытуалы.

У гэты дзень бібліятэка была напоўнена цеплынёй і душэўнасцю. Свята не было б сапраўдным, каб не салодкія падарункі, якія вучні гімназіі атрымалі ад валачобнікаў.