поиск в каталоге

стрелочка Чытаем разам! Чытаем услых!

admin01.03.2023

Штогод у першую сераду сакавіка адзначаецца Сусветны дзень чытання ўслых, які праходзіць па ўсёй краіне з 2010 года.

1 сакавіка 2023 года да гэтай акцыі зноў далучылася Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы. У гэты дзень цэнтрам увагі сталі слова і кніга. Дарослыя і дзеці з задавальненнем слухаюць, калі ім чытаюць услых. Асабліва, калі гэта вясёлыя вершы, павучальныя байкі, казкі, урыўкі з класічнай прозы. Гэта свята вучыць нас любіць кнігу, імкнуцца да чытання кніг і пазнання міра праз кнігу.

На працягу дня бібліятэку наведала шмат чытачоў і гасцей. Раніцай, падчас заняткаў з самымі маленькімі чытачамі нашай бібліятэкі, кіраўнік пальчыкавага тэатра “Разам весела чытаць!” запрасіла мам і дзетак прыняць удзел у інтэрактыўнай праграме, дзе для маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі гучалі вершаваныя творы пра вясну, прыроду, сонейка, маму.

Потым у бібліятэку завітала паэтэса, празаік, дзіцячая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Святлана Анатольеўна Быкава.

Пісьменніца чытала свае вершы і загадвала загадкі на рускай і беларускай мовах, а дзеці, навучэнцы 3 “В” і 4 “Г” гімназіі № 30, з задавальненнем чыталі свае любімыя вершы, а таксама творы нашай госці.