Чытаем разам!
18.04.2023
“Чытаем разам!” – так называліся крэатыўныя чытанні да 100-годдзя паэмы “Новая зямля”, якія адбыліся 17 красавіка ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа. Мерапрыемства праводзілася ў рамках праэкта “Крэатыўная класіка”. Кнігі на беларускай мове – удзельнікі шматлікіх мерапрыемстваў у нашай бібліятэцы.
Хлопцы і дзяўчыты, якія былі запрошаны на мерапрыемства, не толькі выразна чыталі ўрыўкі з “Новай зямлі”, але і спрабавалі сябе ў новым амплуа: яны былі і акцерамі, і рэжысерамі, і сцэнарыстамі. Гучала беларускае слова, прыгожае і мілагучнае. Літаратурная “вандроўка” па старонках “Новай зямлі” атрымалася крэатыўнай, цікавай і пазнавальнай.

