поиск в каталоге

стрелочка Con amore – з любоўю…

admin07.10.2026

1 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося вельмі прыгожае мерапрыемства “Con amore – з любоўю…”, музычна-эпісталярны монаспектакль, гісторыя кахання даўжынёй у жыццё па матывах, знойдзенных аднойчы на паддашку лістоў. Выканаўцы- лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Наталля Папко, партыя фартэпіяна – Аляксандр Еўдакімаў. Пераклады і літаратурную рэдакцыю песенных тэкстаў падрыхтаваў лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Валодчанка.Праграму, гісторыю кахання стварылі самі Наталля і Аляксандр. Не так даўно яны сталі мужам і жонкай, і гэта шчаслівая пара натхніла іх на стварэнне выступлення. Пераклады на беларускую мову выканаў А.Валодчанка, гэта быў яго шлюбны падарунак моладзі. І трэба адзначыць яго вельмі таленавітую працу пераклада,як ён валодае беларускай мовай, і якіе тэксты атрымаліся ў знаўцы. Гэта былі знакамітыя эстрадныя песні італьянскіх і французскіх кампазітараў, 10 папулярных песен на беларускай мове. Першая песня “Авэ Марыя” адразу настроіла прысутных на лірычны, чароўны лад. Потым “У Портафіна я закахалась ў чэрвене”, “Вернись в Сорренто” і іншыя шлягеры. Вось радкі са знакамітай песні “О sole mio” :

Як на світанні ярка сонца свеціць,

Прыйшло каханне, душа спявае.

О,сонца, маё ты сонца!

Ты скарб бясцэнны ў маіх руках!

Хіба ж гэта не чароўна? На роднай мове! Цудоўная музыка і цудоўная паэзія!