Цудоўная і таямнічая родная мова
21.09.2022
У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю, другія – непаўторнасцю, а нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У рамках святкавання тыдня беларускай мовы 21 верасня ў бібліятэку № 18 прыйшлі навучэнцы “Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 12 будаўніцтва”. Для іх быў падрыхтаваны бібліяквіз “Цудоўная і таямнічая родная мова”. Хлопцы ўспаміналі беларускія прыказкі, фразеалагізмы, разгадвалі рэбусы і галаваломкі, удзельнічалі ў паэтычным конкурсе, пазнаёміліся з цікавымі беларускімі словамі і неалагізмамі. Гульня пабудзіла ў навучэнцаў цікаўнасць да роднай мовы і жаданне размаўляць на ёй.
