Дапамогі не чакай, сам вазьмі і прачытай
02.09.2022
Да Дня ведаў у бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшла акцыя-прысвячэнне першакласнікаў у чытачы “Дапамогі не чакай, сам вазьмі і прачытай”. Бібліятэкар пазнаёміла будучых чытачоў сярэдняй школы № 36 з правіламі паводзінаў у бібліятэцы. Для маленькіх вучняў прайшла бібліяэкскурсія з дэманстрацыяй роліка аб кнізе і бібліятэцы, часопісаў, энцыклапедый, навінак літаратуры.
Кожны першакласнік стаў чытачом нашай бібліятэкі і атрымаў памятны падарунак.

