“Дарогай жыцця Янкі Купалы”
08.06.2022
30 мая бібліятэка № 14 імя Ф.Багушэвіча запрасіла вучняў гімназіі № 27 на ўрок пазнання Бацькаўшчыны “Дарогай жыцця Янкі Купалы”.
Школьнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка праз выставу з фондаў літаратурнага музея Янкі Купалы і прэзентацыю, падрыхтаваную супрацоўнікамі бібліятэкі. Дзеці таксама рыхтаваліся да гэтай сустрэчы. Яны чыталі вершы нашых славутых Песняроў, удзельнічалі ў віктарыне па творчасці паэта.
Гэта мерапрыемства стала заключным у паэтычнай эстафеце “Верш за вершам”, якая на працягу двух месяцаў праходзіла ў бібліятэцы.

