Давайце жартаваць!
27.06.2022
У нотна-музычнай бібліятэцы з вялікім поспехам адбылася вечарына гумару з народным тэатрам эстрадных мініяцюр “Карусель” Палацу культуры Мінскага трактарнага заводу.
Самадзейныя артысты за многія гады творчай працы у народным тэатры ператварыліся ужо з аматараў у сапраўдных прафесіяналаў, вельмі удала пераапраналіся не толькі знешне, але і унутры сябе ў зусім розных гумарыстычных персанажаў і прымусілі смяяцца ўсю залу без перапынку на працягу ўсяго спектакля.
Гумар нашага паўсядзённага жыцця таленавіта ператварыла у яркія цікавыя скетчы рэжысёр тэатра “Карусель” Надзея Тарасава. Гледачы былі вельмі задаволены гэтым вясёлым спектаклем: безумоўна, якраз гумар, смех і добрыя жарты падаўжаюць наша жыццё!
