Десяточка
30.01.202525 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка”.
У Таццяцін дзень на сустрэчу з чытачамі прыйшлі знакаміты паэт Глеб Ганчароў і выканаўца, кампазітар, паэт і бард Валянцін Каваліў з цудоўнай праграмай “Путь к Беловодью”. Г.Ганчароў прадставіў праграму “Вершы і пераклады.Лепшае”. Асаблівыя пачуцці у прысутных вызвалі вершы з цыкла “Перачытваючы Шолам-Алейхема”. Гэта асобная і балючая тэма аб вайне, гета і чалавечых ахвярах.
У 2017 годзе аўтар атрымаў літаратурную прэмію імя Хаіма-Нахмана Бяліка (Ізраіль) за паэму “Анёл Януш”, у 2019 годзе Нацыянальная літаратурная прэмія Беларусі за п’есу “Уваскрасенне Лазара”. Другая частка вечарыны – кампазітар і выканаўца В.Каваліў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, працуе ў БДПУ імя М.Танка, член Беларускага саюза музычных дзеячаў, аўтар шматлікіх падручнікаў па музычнай адукацыі. Што такое Белаводдзе? Гэта таямнічая краіна, дзе жывуць Богі. У розных народаў ёсць паданні пра рай на зямлі, дзе ўсе жывуць у радасці, дзе пануе багацце і справядлівасць. Продкі славян далі сваёй святой зямлі назву – Белаводдзе. Шукаць яе трэба ў Заходняй Сібіры.Там жывуць Вышэйшыя веды і Вышэйшая мудрасць ўсяго чалавецтва. Вось і праграма В.Каваліва была прысвечана тэме пошука кожнага чалавека. Песні “Мой путь”, “Моя река”, “Папрасі ў неба зорку”, “За солнцем вслед” і іншыя стварылі такі цудоўны настрой ў зале, што нікому не хацелася каб канцэрт завяршыўся.